Абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

16.04.2024
16 красавіка 2024 года на базе ўстановы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі" прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. У першым туры ўдзельнікі конкурсу прадстаўлялі аглядную экскурсію па музею адпаведна профілю. Юныя экскурсаводы ў форме рэкламы знаёмілі з музеем установы адукацыі, з яго адметнасцямі і ўнікальнасцю. У другім туры ўдзельнікі конкурсу прадстаўлялі імправізаваную экскурсію «Гісторыя аднаго экспаната», які быў выбраны членамі журы з пераліку прадстаўленных удзельнікамі конкурсу музейных прадметаў. На абласным этапе Дзяржынскі раён прадстаўлялі Счасная Таццяна, экскурсавод музея Дзямідавiцкай базавай школы, і Беразоўская Ксенія, экскурсавод музея сярэдняй школы 4 г.Дзяржынска. Дзяўчаты ярка прэзентавалі сваі музеі, цікава правялі экскурсіі па гісторыі аднаго экспаната, запрасілі ўсіх наведаць музей сваіх устаноў адукацыі. Віншуем з паспяховым выступленнем і чакаем вынікаў